Дзмітрый Крутой: беларускія НПЗ загружаны амаль на 100%

Дзмітрый Крутой: беларускія НПЗ загружаны амаль на 100%

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы загружаны амаль на 100%. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканала АНТ. Па яго словах, наша краіна змагла аднавіць рэзервы нафты ў сітуацыі, калі на яе прыкметна ўпалі цэны. 

“Мы сапраўды аператыўна скарысталіся гэтай сітуацыяй, аднавілі ўсе рэзервы, усе ёмістасці. Загружанасць НПЗ блізкая да стоадсоткавай”, —  адказаў першы віцэ-прэм'ер на пытанне журналіста. 

Нагадаем, у пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць запасы нафтапрадуктаў ва ўмовах нізкіх коштаў на нафту. А мінулы тыдзень пачаўся з абвалу коштаў на травеньскія ф’ючарсы амерыканскай нафты WTI, што прывяло і да зніжэння коштаў і на расійскую нафту Urals — яны абнавілі дваццацігадовы мінімум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі