Дзікі зноў нападаюць на Шклоўскі раён, страты складаюць мільёны долараў

З-за нашэсця дзікоў у Шклоўскім раёне страты складаюць мільёны долараў. Як і ў мінулым годзе, найбольш пацярпела гаспадарка "Александрыйская". Дзікі не чакаюць ураджаю — знішчаюць насенне кукурузы. Чвэрць пасеваў ужо знішчаная.  Як паведамляе тэлеканал ОНТ, агулам на Шклоўшчыне пашкоджаныя болей за тысячу гектараў пасеваў. Раённыя ўлады прымаюць тэрміновыя захады па барацьбе з нашэсцем, сярод іх — танная ліцэнзія на адстрэл дзікоў. Адначасова ў лясах пачнуць рэгулярна карміць дзікоў, у спадзяванні, што яны пасля гэтага не пабягуць на палі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі