Джым Керы сыграў гея ў турме (відэа)

14 лютага 2010 года, у Дзень святога Валянціна ў пракат выйдзе фільм пра вялікае “блакітнае” каханне. Ён атрымаў назву"Я кахаю цябе, Філіп Морыс". Галоўныя ролі ў карціне граюць Джым Кэры і Эван Макгрэгар.

Раней дыстрыб’ютары адмаўляліся ад набыцця правоў на гэты фільм з-за яго неадназначнага зместу.

У аснове сюжэту — артыкул рэпарцёра аддзела крымінальнай хронікі, што распавядае гісторыю злачынцы які, патрапіўшы за краты, закахаўся ў сакамерніка Філіпа Морыса. Дзеля каханага, які выйшаў на волю, ён некалькі разоў уцякае з турмы.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі