Джордж Буш: У Беларусі па-ранейшаму падаўляюцца спробы заклікаць да свабоды

Беларусь згадаў у заяве, прысвечанай Міжнароднаму дню правоў чалавека, прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Нашая краіна патрапіла ў шэраг дзяржаваў, дзе сістэматычна парушаюцца правы і свабоды чалавека.
"У свабодным грамадстве кожны мае права на павагу, кожны можа дамагацца сваіх мэтаў сумленнай працай. Аднак у такіх краінах як Беларусь, Бірма, Зімбабвэ, Іран, Куба, Паўночная Карэя, Сірыя і Судан, любыя спробы заклікаць да свабоды жорстка падаўляюцца. Але, не гледзячы ні на што, Амерыка працягвае руку дапамогі змагарам за свабоду ў гэтых краінах", - гаворыцца ў заяве амерыканскага прэзідэнта.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі