Джоні Дэп сыграе з Анджалінай Джолі ў "Турысце"

Джоні Дэп сыграе з Анджалінай Джолі ў трылеры пад назвай "Турыст", паведамляе Variety. Дэпу дасталася роля амерыканскага турыста, які становіцца прынадай у складанай гульні, што вядзе агент Інтэрпола (Джолі). Інтэрпол ловіць былога каханка гераіні Джолі, а цяпер аднаго з самых небяспечных злачынцаў.

Раней ролю турыста павінен быў сыграць аўстралійскі акцёр Сэм Уорнінгтан, якога гледачы памятаюць па фільме "Тэрмінатар: Няхай прыйдзе выратавальнік", але ён выбыў з праекту з-за "творчых рознагалоссяў".

У сваю чаргу, Анджэліна Джолі замяніла ў карціне Шарліз Тэрон, якая адмовілася ад удзелу з-за празмернай занятасці ў іншых фільмах.

Рэжысёр карціны пакуль не прызначаны. Адным з асноўных прэтэндэнтаў лічыцца Альфонса Куарон. Мяркуецца, што здымкі фільма пачнуцца на пачатку 2010 года.

Фота: oboi.i.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі