Джон Ленан прыняў удзел у дабрачыннай рэкламе

Джон Ленан, які загінуў амаль 30 гадоў таму, узяў удзел у дабрачынным рэкламным роліку для фонду «Кожнаму дзіцяці па ноўтбуку» («One Laptop Per Child Foundation»). Удава музыкі Ёка Она дазволіла выкарыстаць голас і выяву знакамітага ўдзельніка The Beatles для кампаніі, закліканай забяспечыць дзяцей краін, якія развіваюцца,  звышбюджэтнымі (140 фунтаў) ноўтбукамі XO. C дапамогай лічбавых тэхналогій аўтары роліка таксама змадэлявалі выяву Ленана, які заклікае жыхароў ЗША падтрымаць кампанію пад музыку з «Imagine».

«Уявіце, што кожнае дзіця, дзе б на зямлі яно не знаходзілася, магло б атрымаць доступ да сусвету ведаў. Дзеці атрымаюць магчымасць вучыцца, марыць, дасягнуць таго, чаго яны жадаюць. Я спрабаваў рабіць гэта сваёй музыкай, зараз зможаце і вы, але зусім іншым шляхам. Вы можаце даць кожнаму дзіцяці ноўтбук і такім чынам змяніць свет», - кажа лічбавы Ленан.

Ролік можна ўжо цяпер паглядзець на YouTube, а пазней ён таксама будзе дэманстравацца на амерыканскіх кабельных каналах, паведамляе Lenta.ru.

Фота: www.segodnya.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі