Джахар Царнаеў "можа хадзіць і кажа, што невінаваты"

Паранены ў перастрэлцы з паліцыяй хлопец дастаткова адужаў, каб самастойна перамяшчацца, паведаміла маці Царнаева.



У інтэрв'ю агенцтву Асашыэйтэд прэс Зубейдат Царнаева заявіла, што размаўляла з сынам па тэлефоне. Джахар сцвярджае, што ён невінаваты, як і яго брат Тамерлан, які загінуў у перастрэлцы з паліцыяй.



Нагадаем, што 19-гадовы Джахар Царнаеў знаходзіцца ў турэмнай лякарні. Яму выставілі абвінавачанні ва ўжыванні зброі масавай паразы і зламысным знішчэнні маёмасці. Ад выбуху на фінішы бостанскага марафона 15 красавіка загінулі тры чалавекі, больш за 260 атрымалі раненні.



Маці Царнаева кажа, што сын пакуль не да канца ўсвядоміў падзеі. Сваякі Царнаевых працягваюць настойваць на недатычнасці абодвух братоў да выбухаў, перадае ВВС.


Нагадаем, што шмат пытанняў выклікала смерць мігранта Ібрагіма Тадашава, якога вінавацілі ў дапамозе Царнаевым. Паводле некаторых звестак, агенты ФБР забілі яго падчас допыту стрэлам у патыліцу.

Тэракт у Бостане: беларуская бягуха паспела фінішаваць да выбухаў



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі