Дзень Святога Валянціна пад жорсткую альтэрнатыву
14 лютага, у Дзень святога Валянціна, у Дзень усіх закаханых, у клубе "Арэна" музычны партал XLAM.of.BY ладзіць мсвяточны канцэрт піцерскага гурта "Арыгамі". Свой, другі па ліку, выступ у Мінску “Арыгамі” прысвяцілі адразу некалькім падзеям! Па-першае, прэзентацыі другога поўнафарматнага альбома “…і анёлы памыляюцца", а па-другое, выхаду дэбютнага DVD пад
назвай “Сваімі вачыма”, дзе вы здолееце знайсці масу каштоўнага і цікавага відэаматэрыялу пра калектыў (у тым ліку прыезд у Мінск у красавіку 2006 году!).
Акрамя таго, гурт абяцае спецыяльную святочную праграму з вялікай колькасцю сюрпрызаў і нечаканасцяў. А ў якасці падтрымкі піцерскіх гасцей у гэты вечар выступяць адна з самых яскравых камандаў айчыннай сцэны My Ocean, пастаянныя ўдзельнікі вялікіх сталічных фэстаў — магілёўцы 3t.ON і зусім яшчэ маладыя Love Is.
Карацей, калі любіце альтэрнатыўна адзначаць святы, то такое прамінуць нельга!