Дзень сурка адзначаюць у ЗША

Лічыцца, што ў гэты дзень трэба назіраць за сурком, які вылазіць са сваёй норкі. Па яго паводзінах можна меркаваць пра блізкасць надыходу вясны. Згодна з прыкметамі, калі дзень хмарны, сурок не бачыць свайго ценю і спакойна пакідае нару — значыць, зіма неўзабаве скончыцца і вясна будзе ранняй. Калі ж дзень сонечны, сурок бачыць свой цень і, пужаючыся, хаваецца назад у нару — будзе яшчэ шэсць тыдняў зімы.



У асобных амерыканскіх і канадскіх гарадах на Дзень сурка ладзяць фэсты, якія ахвотна наведваюць турысты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі