"ДзеціДзяцей" рыхтуюць беларускамоўны альбом і ставяць рэкорды

24-га лістапада гурт “ДзеціДзяцей” дасць “рэкордны” канцэрт у мінскім клубе “Рэактар”. Гурт плануе знаходзіцца на сцэне на працягу пяці гадзін, таму выступ каманды адбудзецца пад назвай “Рэкорд”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла лідэрка “Дзяцей” Ганна Хітрык: 

Ганна Хітрык: “Мы назвалі наш канцэрт “Рэкорд”, таму што хочам паспрабаваць спяваць без асаблівых перапынкаў цягам пяці гадзін: з 18.00 да 23.00. Мы самі не ведаем, колькі песень праспяваем. Таму запрашаем на наш сайт прыхільнікаў параіцца на гэты конт. Скажу, што пяць гадзін гэта будзе складана і нам, і гледачам. Таму мы прызываем усіх браць з сабою падсцілачкі ды крэслы”.

Нядаўна ў Расіі ўбачыў свет “Старый альбом” гурта “ДзеціДзяцей”, адзначаны аўтарытэтнымі расійскімі музычнымі аглядальнікамі і выданнямі. Альбом прадстаўляе сабой кампіляцыю з “беларускіх” альбомаў “Конверты для снов” і “ОтЛично”.

У дадзены момант “ДзеціДзяцей” працуюць над новым беларускамоўным альбомам:

Ганна Хітрык: “Мі пішам новы беларускамоўны альбом. Самі ўжо яго чакаем не дачакаемся. Працуем ва ўсю!”

Нагадаем, бліжэйшы выступ гурта “ДзеціДзяцей” запланаваны на 27-га кастрычніка ў межах канцэрта “ТэатральныSOUND” фестывалю “Панарама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі