Дзеці знайшлі снарад каля чыгункі і насілі яго па мястэчку

Здарэнне адбылося сёння ў мястэчку Параф'янава ў Докшыцкім раёне. Вось што распавёў Еўрарадыё журналіст Кастусь Шыталь, які стаў сведкам здарэння:

"Гляджу — насустрач мне двое дзяцей нясуць іржавы металічны прадмет, падобны на снарад. За ім бягуць трое і кажуць, што тыя першыя гэты снарад у іх адабралі".

Дзеці не паслухаліся Шыталя і не паклалі на зямлю небяспечную знаходку, тады ён патэлефанаваў у міліцыю. Калі прыехалі праваахоўнікі, снарад ужо ляжаў на беразе сажалкі, а журналіст пільнаваў, каб яго ніхто не чапаў. Высветлілася, што боепрыпас знаходзіўся ў зямлі ад часоў Другой сусветнай вайны. Дзеці знайшлі яго каля чыгункі. На месца выклікалі сапёраў, якія мусяць знішчыць небяспечную знаходку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі