Дзеці хацелі зрабіць феерверк з бензіну і ледзь не спалілі свайго сябра

Трагедыя здарылася ўвечары 2 студзеня. Па адной з версіяў, школьнік сустрэў двух 13-гадовых прыяцеляў, адзін з якіх запрасіў сяброў да сябе дадому. Пасля гарбаты госці выйшлі на балкон, а юны гаспадар прыгадаў, што ў ваннай ёсць бензін і задумаў зрабіць палымяны феерверк, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гомельскага аблвыканкаму.



Хлопец наліў гаручае ў мерную шклянку і папрасіў аднаго з падлеткаў кінуць туды запальнічку. Паварочваючыся для кідка, адзін з падлеткаў зачапіў малодшага з гасцей і ўвесь бензін выплюхнуўся на яго. Полымя імгненна ахапіла вопратку. Сябры кінуніся тушыць агонь, але цалкам уратаваць ахвяру ад апёкаў не атрымалася.



Па гэтым факце праводзіцца праверка. Пацярпелы змешчаны ў хірургічнае аддзяленне, дзе атрымлівае лекаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі