Дырэктар футбольнага клуба “Слуцк” прызнаў сваю віну

Дырэктар футбольнага клуба “Слуцк” прызнаў сваю віну

Дырэктар футбольнага клуба “Слуцк” Алег Каранеўскі прызнаў сваю віну. Яму ўжо выставілі абвінавачанне ў атрыманні хабару. Пра гэта паведаміў начальнік УСК па Мінску Дзмітрый Канаплянік.

Як інфармавала Еўрарадыё, 50-гадовага Каранеўскага затрымалі 5 верасня ў Мінску. Па звестках міліцыі, ён атрымаў ад дырэктара не названай камерцыйнай структуры 2700 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамогі яго арганізацыі ў працэдуры закупцы, якую праводзіў клуб. 9 верасня з’явілася інфармацыя, што Каранеўскі вярнуўся на працу. Па словах Канапляніка, для дырэктара “Слуцка” выбралі мерай стрымання падпіску пра нявыезд, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі