Старшыню СФК “Слуцк” затрымалі ў Мінску падчас атрымання хабару — 2700 рублёў

Старшыню СФК “Слуцк” затрымалі ў Мінску падчас атрымання хабару — 2700 рублёў

Старшыню СФК “Слуцк” Алега Каранеўскага затрымалі ў Мінску падчас атрымання хабару — 2700 рублёў. Ён атрымаў грошы ад дырэктара камерцыйнай структуры за спрыяльнае вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамогі арганізацыі ў працэдуры закупкі, якую праводзіў клуб, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Пра затрыманне ў сталіцы Каранеўскага стала вядома напярэдадні. Яго праводзілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінаблвыканкама. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле “Атрыманне хабару” (ч. 1 арт. 430 КК).

30 жніўня Алег Каранеўскі адзначыў сваё 50-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі