Двух жыхароў Гомеля абвінавачваюць у здзяйсненні 33 кватэрных крадзяжоў

Гамяльчаніна і яго саўдзельніка абвінавачваюць у здзяйсненні 33 кватэрных крадзяжоў з траўня па верасень 2009 года. У дамы яны пранікалі, узломваючы дзверы. Кралі грошы і рэчы, а ў адной з кватэр здабычай злачынцаў стала зброя. 17 крадзяжоў 40-гадовыі мужчына і яго 39-гадовы саўдзельнік здзейснілі ў Савецкім раёне Гомеля, 11 — у Чыгуначным, 5 крадзяжоў — у Цэнтральным. У верасні падазраваныя былі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар. Таксама аператыўнікамі затрыманы жыхар Гомеля, які здзяйсняў крадзяжы з незачыненых кватэр. Карыстаючыся халатнасцю гаспадароў, ён з сакавіка па верасень здзейсніў серыю крадзяжоў у Чыгуначным раёне абласнога цэнтра.

Здабычай злачынца былі грошы, мабільныя тэлефоны, дакументы, залатыя ўпрыгожванні. Вядзецца следства, паведамляе "БелаПАН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі