Двух рабочых у Віцебску засыпала зямлёй, адзін з іх загінуў

Двух рабочых у Віцебску засыпала зямлёй, адзін з іх загінуў

Двух рабочых засыпала зямлёй сёння ўдзень у Віцебску. Трагічны інцыдэнт адбыўся на будпляцоўцы насупраць дома №18 на вуліцы Чапаева, піша tut.by.

Рабочыя пракладалі камунікацыі да будоўлі шматпавярховага дома. 31-гадовы мужчына апынуўся ў зямлі па пояс, яго дасталі ратавальнікі з дапамогай вяроўкі. Ён атрымаў траўму ног.

А на 59-гадовага рабочага абрынуўся вялізны пласт зямлі. Ратавальнікам давялося даставаць яго з глыбіні 2,5-3 метра. Калі мужчыну адкапалі, ён быў ужо нежывы.

На месцы трагедыі працуюць следчыя і спецыялісты дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі