Двух рабочых, пацярпелых ад выбуху ў Драгічыне, перавезлі ў Мінск

Двух рабочых, пацярпелых ад выбуху ў Драгічыне, перавезлі ў Мінск

Двух мужчын, параненых пры выбуху ў шматпавярховым доме ў Драгічыне, перавезлі на далейшае лячэнне ў Мінск. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў галоўны лекар Драгічынскай цэнтральнай раённай лякарні Аляксандр Пратасевіч.

"Двух рабочых мы змаглі вывесці са стану шоку для транспартавання ў цэнтр па лячэнні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўм у Мінск. У іх стабільна цяжкі стан. Стан жанчыны і падлетка — сярэдняй ступені цяжкасці, бліжэй да здавальняючага. Яны знаходзяцца ў хірургіі", — заявіў лекар.

Як паведамляла Еўрарадыё, выбух у шматкватэрным пяціпавярховым жылым доме ў Драгічыне здарыўся 9 снежня. Пры мантажы падвеснай столі, якім займаліся мантажнікі, выбухнуў газ. Шпіталізаваныя былі чатыры чалавекі — два мантажнікі, гаспадыня суседняй кватэры і хлопчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі