Дваіх хлопцаў могуць пасадзіць у турму за тармазныя калодкі ад цягніка

Брэсцкія міліцыянты затрымалі дваіх мясцовых жыхароў, калі пабачылі, як моцна прысеў да зямлі іх "Фольксваген".  Высветлілася, што машына перагружаная калодкамі ад сістэмы спынення чыгуначных вагонаў. Больш за 70 тармазных калодак хлопцы скралі з чыгуначнай станцыі. У дачыненні да злодзеяў распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Кошт скрадзеных калодак даходзіць да 1,5 мільёна рублёў. Калі віна хлопцаў будзе даказаная ў судзе, ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі