Два ўкраінскія афіцэры падарвалі сябе разам з 12 расійскімі дэсантнікамі

Пра гэта піша censor.net.ua са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Украіны. 

Маёр Аляксандр Кандэсюк камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам. Пры наступе расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 51-я брыгада, дзе быў дывізінё, была акружаная. Расійскія войскі адкрылі агонь з усіх наяўных у іх сродкаў паражэння. 

Украінскія вайскоўцы вырашылі ісці на прарыў з акружэння. Кандэсюк разам з маёрам Аляксеем Шапелюком, камандзірам зенітна-ракетнай батарэі, узначалілі авангард групы прарыву разам са сваім аддзяленнем — сяржантам і двума салдатамі. 

Авангард нарваўся на засаду. У выніку бою маёр Кандесюк атрымаў некалькі раненняў з кулямёта праціўніка. Маёр Шапялюк кінуўся вывесці афіцэра з-пад агню і таксама быў цяжка паранены. Астатнюю частку авангарду таксама абстралялі. Асноўная група праз шквальны агонь не змагла падысці на дапамогу таварышам і заняла кругавую абарону. 

Відавочцы кажуць, што параненых украінскіх байцоў атачылі 12 расійскіх дэсантнікаў і, пагражаючы зброяй, спрабавалі захапіць у палон. Калі ворагі кальцом наблізіліся на адлегласць некалькіх метраў, параненыя ўкраінскія афіцэры прыўзняліся з зямлі і паднялі рукі ўверх. Было відаць, што яны нешта трымалі ў руках, а праз імгненне пачулася некалькі магутных выбухаў, падобных да выбухаў гранат. Відавочна, афіцэры Кандэсюк і Шапялюк падарвалі сябе разам з ворагам. 

Цяпер камандаванне антытэрарыстычнай аперацыі рыхтуе прэзідэнту Украіны прадстаўленне на наданне загінулым у баі героям-абаронцам маёру Аляксандру Кандэсюку і маёру Аляксею Шапелюку звання Герой Украіны (пасмяротна).

Фота — news.tts.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі