Два падлеткі ў Жодзіне пашкодзілі 18 аўтамабіляў

Два падлеткі ў Жодзіне пашкодзілі 18 аўтамабіляў

Следчы камітэт у Жодзіне пачаў крымінальную справу за злоснае хуліганства. Падставай сталі пашкоджанні на амаль двух дзясятках машын, якія знаходзіліся на неахоўнай аўтамабільнай паркоўцы па вуліцы Багуслаў Поле. Як адзначае сайт мінскай абласной міліцыі, свае аўтамашыны там пакідаюць пераважна супрацоўнікі БелАЗа.

Здарэнне адбылося ў адзін з дзён жніўня. Пасля заканчэння працоўнай змены каля 16-й гадзіны ў Жодзінскі ГАУС адна за адной паступілі заявы 18 аўтаўладальнікаў: на іх машынах пашкодзілі лакафарбавае пакрыццё. Дзесьці зламыснікі проста правялі вострым прадметам (цвіком або ключом) уздоўж кузава аўтамашыны, а на некаторых — зрабілі надпісы ці малюнкі.

Дзякуючы вулічным відэакамерам праваахоўнікі высветлілі, што гэта ўчынілі два падлеткі гадоў чатырнаццаці. Адзін хлопец быў апрануты ў сінюю майку і сінія шорты, другі быў у светлых шортах і белай майцы, з выявай на спіне дзвюх перакрыжаваных шпаг, над якімі быў надпіс "Я тут закон".

Здарэнне адбылося каля поўдня. Прыкладна гадзіну падлеткі гулялі па стаянцы, драпаючы аўтамашыны. Потым яны пайшлі на чыгуначную станцыю, дзе бязмэтна бадзяліся, а пасля гэтага сышлі назад у горад.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць гэтых падлеткаў.

Два падлеткі ў Жодзіне пашкодзілі 18 аўтамабіляў
Фота: uvd-mo.gov.by
Два падлеткі ў Жодзіне пашкодзілі 18 аўтамабіляў
Фота: uvd-mo.gov.by
Два падлеткі ў Жодзіне пашкодзілі 18 аўтамабіляў
Фота: uvd-mo.gov.by
Два падлеткі ў Жодзіне пашкодзілі 18 аўтамабіляў
Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі