Два мінчукі з сякерай абрабавалі пенсіянерку — на 15 рублёў

Два мінчукі з сякерай абрабавалі пенсіянерку — на 15 рублёў

Лагойскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце разбойнага нападу на 76-гадовую жанчыну.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 лістапада ў вёсцы Аскрышына Лагойскага раёна. У дом пенсіянеркі зайшлі два мужчыны і запатрабавалі аддаць ім грошы. Пры гэтым мужчыны пагражалі сякерай. Забраўшы 15 рублёў, яны ўцяклі.

У міліцыю звярнулася на наступны дзень дачка пацярпелай, якая прыйшла наведаць маці.

Праваахоўнікі высветлілі, што на жанчыну напалі 40-гадовыя мінчукі. Адзін з якіх быў раней неаднаразова судзімы, апошні раз — у 2017 годзе за хуліганства. Другі працуе электраманцёрам у сталіцы. Мужчын затрымалі па падазрэнні разбоі, учыненым групай асоб.

Следчыя знайшлі і сякеру, і грошы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі