Два інспектары ДАІ Мінска трапілі пад следства за хабар

Два інспектары ДАІ Мінска трапілі пад следства за хабар

На двух інспектараў ДАІ Мінска пачалі крымінальныя справы за атрыманне хабару. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на Цэнтральны апарат Следчага камітэта.

Паведамляецца, што інспектары адпрацавалі ў ДАІ па тры гады. Паводле звестак крыніцы TUT.by, агулам крымінальныя справы маглі пачаць на да пяць інспектараў ДАІ.

Дарэчы, месяц таму суд Партызанскага раёна Мінска асудзіў інспектара ДАІ за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, бяздзейнасць службовай асобы і атрыманне хабару. Мужчыну прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, штрафам і пазбаўленнем спецзвания "капітан міліцыі". На судзе экс-даішнік заявіў, што да такіх учынкаў яго змусілі ўмовы на службе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі