Два галы на апошніх хвілінах прынеслі перамогу Францыі над Албаніяй

Два галы на апошніх хвілінах прынеслі перамогу Францыі над Албаніяй

У сераду, 15 чэрвеня, на Еўра-2016 футбольная зборная Францыі вырвала перамогу ў каманды Албаніі — 2:0. Гаспадары кантынентальнага першынства доўга не маглі зламіць албанскую абарону. У створ брамы французы патрапілі толькі на 69-й хвіліне, да гэтага дзясяткі іх удараў былі недакладныя. І толькі Антуан Грызман, які выйшаў на замену, на 90-й хвіліне забівае гол. А ў даданыя хвіліны вызначаецца Дзімітры Пает.

У іншым сённяшнім матчы групы А зборныя Румыніі і Швейцарыі згулялі ўнічыю 1:1. Зборная Францыі мае 6 ачкоў і яна гарантавала сабе месца ў плэй-оф, Швейцарыя — 4, 1 ачко — у румын, албанцы ж пакуль толькі прайгравалі.

У групе В зборная Расія прайграла камандзе Славакіі — 1:2. Лідыруюць Уэльс (гульня ў запасе) і Славакія — па 3 ачкі, Англія (матч у запасе) і Расія маюць па 1 ачку.

У чацвер пройдуць тры матчы: Англія — Уэльс (16.00), Украіна — Паўночная Ірландыя (19.00), Нямеччына — Польшча (22.00; апошнія дзве гульні — у групе С).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі