Вы тут

Два чыноўнікі ў Беларусі атрымліваюць заробак больш за 10 тысяч рублёў

Еўрарадыё

Два беларускія чыноўнікі атрымліваюць заробак, большы за 10 тысяч рублёў, піша Telegram-канал "Эканоміка". Абодва яны працуюць у Мінску.

Паўгода таму такі заробак быў толькі ў аднаго чыноўніка. 

Паведамляецца, што за апошнія паўгода колькасць чыноўнікаў з заробкам больш за 4000 рублёў павялічылася на 8 чалавек — іх цяпер 142. 

Усе заробкі ў таблічцы падаюцца без уліку падаходнага падатку (13%), унёску ў Фонд сацабароны (1%) і прафсаюзных унёскаў (1%).

Заробкі высокапастаўленых чыноўнікаў у Беларусі на пачатак 2020 года / Telegram-канал "Эканоміка"
Заробкі высокапастаўленых чыноўнікаў у Беларусі на сярэдзіну 2019 года / Telegram-канал "Эканоміка"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.