Два чалавекі трапілі ў рэанімацыю пасля Купалля ў Алеся Пушкіна

Як паведамляе Радыё Свабода, Алесь Пушкін рабіў крупнік. Гарэлка, якую ён заліваў у чан, успыхнула. Пасля таго, як агонь падхапіў спірт, які залівалі ў крупнік, узняўся вялікі вогненны шар. У выніку апёкі атрымалі пяць чалавек. Удзельнікі святкавання выклікалі хуткую, але яна доўга не ехала.



У Крупскую раённую бальніцу трапілі 2 хлопцы і 3 дзяўчыны. Пазней хлопцаў выпісалі, дзяўчаты засталіся ў шпіталі — дзве ў рэанімацыі, а адна ў хірургічным адзьдзяленні.





Справай займаецца Следчы камітэт.