Два чалавекі апынуліся ў рэанімацыі пасля ДТЗ у Гомелі

Два чалавекі апынуліся ў рэанімацыі пасля ДТЗ у Гомелі

Два чалавекі пацярпелі пры ДТЗ у Гомелі, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася днём 12 лютага. 22-гадовы кіроўца на Mitsubishi Lancer на скрыжаванні зачапіў узбочыну, ад чаго аўтамабіль сышоў у некіравальны занос. Машына выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Ford Mondeo. Пасля гэтага "Міцубісі" з'ехала ў кювет.

Траўмы пры ДТЗ атрымалі кіроўца і 21-гадовая дзяўчына-пасажыр "Міцубісі". Іх шпіталізавалі ў рэанімацыю абласной клінічнай лякарні.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі