Дума перавяла стрэлкі: Цяпер у Маскве будзе такі ж час, як у Мінску

Дакумент уступіць у сілу ў 02:00 ў апошнюю нядзелю кастрычніка (26 чысла), калі ў Расіі традыцыйна пераводзілі стрэлкі. Цяпер у Расіі дзейнічае пастаянны летні час, які апераджае астранамічны на дзве гадзіны.

Праект закона аб пераходзе на пастаянны зімовы час быў унесены ў Дзярждуму 20 студзеня, у першым чытанні 10 чэрвеня за яго прагаласавалі 436 дэпутатаў.

У Беларусі акуль зменаў у гэтай галіне не прадбачыцца. Калі мы застанемся жыць у пастаянным летнім часе, то час у Маскве і Мінску больш не будзе адрознівацца.

Большасць еўрапейскіх краін робіць падзел на зімовы і летні час і пераводзіць стрэлкі вясной і восенню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі