Вы тут

Дуэт Сабаленкі і Мертэнс стартуе на выніковым турніры WTA

Арына Сабаленка / Reuters

Сёння ў парным разрадзе выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) стартуюць беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс. Турнір праходзіць у кітайскім Шэньчжэні. Яго прызавы фонд складае 14 мільёнаў долараў.

Саперніцамі беларуска-бельгійскага дуэта стане нямецка-нідэрландская пара Анна-Лена Гронефельд / Дэмі Схюрс. Матч пачнецца не раней за 16:15 паводле беларускага часу.

Напярэдадні Арына Сабаленка выйграла адзіночныя спаборніцтвы на малым выніковым турніры ў Чжухаі, атрымаўшы трэці тытул у сезоне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.