Вы тут

“Дружбе” патрэбен рамонт, але "Транснафта" просіць не шукаць у гэтым палітыку

"Дружба", жыві!

Распачаты 14 студзеня рамонт беларускага ўчастка нафтаправода "Дружба" быў узгоднены яшчэ ў снежні. Пра гэта Еўрарадыё расказаў прэс-сакратар кампаніі "Транснафта".

"Труба — гэта высокатэхналагічнае абсталяванне. Гэта не тая каналізацыя, якая ў вас ідзе на садовым участку. І ў рэгламент яе абслугоўвання пастаянна ўваходзяць падобныя рамонты. Яны, гэтыя рамонты, заўсёды ўлічаны графікам".

Работы, якія праходзяць на двух участках нафтаправода Мазыр — Брэст-3 з 14 да 17 студзеня, былі ўлічаны ў графіку. Па словах прадстаўніка "Транснафты", з-за "частковага спынення перапампоўкі нафты" з Расіі ў Еўропу, якое спадарожнічае рамонту, расійская кампанія не панясе страт.

У "Транснафце" дадалі, што не анансуюць падобныя рамонтныя работы ў СМІ з меркаванняў бяспекі.

"У гэты час у трубе зніжаецца ціск і яна лягчэй становіцца аб'ектам так званых незаконных крымінальных урэзак. Таму мы іх і не анансуем. Рамонтныя работы на ўчастках нашых партнёраў мы таксама не зацікаўлены анансаваць. У Расіі гэтая праблема [незаконнага выпампоўвання нафты з трубаправодаў. — Еўрарадыё], на жаль, актуальная. У Беларусі, мы спадзяёмся, не".

Рамонтныя работы на беларускім участку нафтаправода "Дружба" пачаліся на фоне спынення Расіяй паставак нафты на беларускія НПЗ. Да канца студзеня пастаўкі ажыццяўляе толькі кампанія Міхаіла Гуцэрыева "Сафмар".

Беларусь і Расія не могуць дамовіцца пра цану на нафту ў 2020 годзе. Спыніўшы нафтаправод "Дружба" на сур'ёзны рамонт, Беларусь можа істотна знізіць прапампоўку расійскай нафты праз сваю тэрыторыю. Аднак, па словах прэс-сакратара "Транснафты", у планавым рамонце не трэба шукаць палітыку:

"Які сэнс перакрываць? Ёсць такая прыказка: "выб'ю цешчы вока, каб усе ў вёсцы думалі, што ў яе зяць касы". Так хіба?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.