Вы тут

ДПК паведамляе пра смерць яшчэ аднаго мігранта на беларуска-літоўскай мяжы

На беларуска-літоўскай мяжы загінула ўжо 6 уцекачоў / Ілюстрацыйнае фота @kariuomene​

У нядзелю, 28 лістапада, на мяжы Беларусі з Літвой знойдзены труп збітага і знясіленага мужчыны неславянскай знешнасці, паведамляе Дзяржпамежкамітэт. 

У ведамстве сцвярджаюць, што пры аглядзе мясцовасці выяўленыя "сляды валачэння" цела бежанца праз мяжу з тэрыторыі Літвы. На месца здарэння выкліканыя следчыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, у суботу, 27 лістапада, на ўчастку заставы "Відзы" Полацкага памежатрада быў знойдзены труп мужчыны афра-азіяцкай знешнасці ўзростам каля 30 гадоў. 

Усяго беларускія памежнікі знайшлі на мяжы з Еўрасаюзам шэсць целаў мігрантаў без прыкмет жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.