Долар патаннеў яшчэ на 50 рублёў

Афіцыйны курс долара знізіўся яшчэ на 50 рублёў, а курс расійскага рубля не змяніўся — такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прайшлі ў панядзелак,6 красавіка. Еўра ж сёння не таргаваўся.

Долар цяпер каштуе 14 570 рублёў, расійскі рубель — 258 рублёў.

Нагадаем, што ў пятніцу, 3 красавіка таргі па долары і еўра не праводзіліся ў сувязі з Вялікай пятніцай, якую адзначалі католікі. Расійскі рубель тады вырас на 0,5 рубля да 258 рублёў. Нацбанк вызначыў афіцыйныя курсы долара і еўра без таргоў: долар тады знізіўся на 60 рублёў да 14 620 рублёў, а еўра вырас на 20 рублёў — да 15 910 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі