Долар патаннеў на 12 рублёў, а еўра вырас на 88

Долар патаннеў на 12 рублёў, а еўра вырас на 88

У пятніцу, 30 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговы таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Так, курс долара знізіўся на 12 рублёў — да 17 438, еўра падаражэў на 88 рублёў — да 19 165, расійскі рубель патаннеў з 271,76 да 270,93 беларускага.

Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют умацаваўся на 0,01%.

Нагадаем, што ў чацвер, 29 кастрычніка курс долара ўпаў на 19 рублёў — да 17 450, еўра патаннеў на 217 рублёў — да 19 077, расійскі рубель падаражэў з 267,27 да 271,76 беларускага.

Фота: tsu.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі