Долар "не дацягнуў" да 15 тысяч, сёння патаннеў на 70 рублёў

У сераду, 25 лютага, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 70 рублёў і складае 14920, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 16970, курс расійскага рубля вырас з 236,5 да 239 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у аўторак, 24 лютага, курс долара вырас на 130 рублёў — да 14990, еўра падаражэў на 100 рублёў — да 16980, курс расійскага рубля панізіўся з 239 да 236,5 беларускага.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі