Долар і еўра ў Беларусі 27 кастрычніка працягнулі рост

Долар і еўра ў Беларусі 27 кастрычніка працягнулі рост

27 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі, пасля якіх Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае расці другі дзень запар — з 1,9017 да 1,9101 беларускага рубля. Працягвае таксама расці і курс еўрапейскай валюты — з 2,0744 да 2,0834 рубля. Расійская валюта працягнула падзенне — 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0297 (у сераду — 3,0547).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 26 кастрычніка курс долара ЗША вырас — з 1,9004 да 1,9017 беларускага рубля, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,0673 да 2,0744 рубля. Расійская валюта знізілася: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0547 (у аўторак — 3,0616).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі