Долар і еўра працягваюць рост

У чацвер, 21 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках долар падаражэў на 90 рублёў, і цяпер яго курс складае 14 380. Еўра працягнуў рост і падаражэў на 50 рублёў — да 15 980 рублёў. Курс расійскага рубля таксама вырас, на 1 беларускі рубель, і склаў 288,5.  

Нагадаем, у сераду, 20 траўня, долар падаражэў на 120 рублёў — да 14 290, курс еўра вырас на 80 рублёў — да 15 930 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 288,5 да 287,5 беларускага рубля.  

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі