Долар 10 сакавіка знізіўся ў Беларусі на 142 рублі

Долар 10 сакавіка знізіўся ў Беларусі на 142 рублі

10 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютная таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара пасля ўчарашняга невялікага пад'ёму зноў знізіўся на 142 рублі — да 20 838. Еўра патаннеў яшчэ больш — на 179 рублёў: яго курс складае цяпер 22 854 рублі. Затое расійскі рубель вырас ад 289,87 да 292,97 беларускага.

У адносінах да кошыку валют беларускі рубель вырас на 0,02%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 сакавіка курс долара пасля працяглага перыяду падзення вырас на 72 рублі і складаў 20 985. Курс еўра вырас на 22 рублі і склаў 23 033 рублі. Курс расійскага рубля, наадварот, знізіўся — з 290,95 да 289,86 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі