Вы тут

Доктар з Астраўца: "Вольныя месцы для пацыентаў ужо на мяжы"

Галоўны аб'ект Астравецкага раёна — БелАЭС / Еўрарадыё

Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі застаецца сур'ёзнай. Еўрарадыё пісала ўжо пра становішча медыкаў у Віцебскай вобласці. Пры гэтым нават Міністэрства аховы здароўя прызнае, што ў Мінскай і Гродзенскай абласцях становішча самае сур'ёзнае.

Як ананімна распавядае Еўрарадыё крыніца ў цэнтральнай раённай бальніцы Астраўца — беларускага "горада атамшчыкаў", — сітуацыя з COVID-19 там выклікае апаску.

"Вольныя месцы для пацыентаў ужо на мяжы", — кажа суразмоўца.

З-за сітуацыі ў бальніцы цэлыя аддзяленні закрываюць і перапрафілююць пад пацыентаў з каранавірусам.

Статыстыкі па захворванні ў рэгіянальным разрэзе Міністэрства аховы здароўя не публікуе. Зрэшты, і даступныя дадзеныя па рэспубліцы выклікаюць сумневы пасля "зліваў" інфармацыі па захворванні ад саміх медыкаў.

Міністэрства аховы здароўя чакае, што пік другой хвалі каранавіруса прыйдзецца на снежань — студзень, пасля чаго Беларусь выйдзе на плато. Медыкі не выключаюць, што вясной можа наступіць ужо трэцяя хваля COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.