Вы тут

Масачны рэжым можа захавацца ў Беларусі да чэрвеня — Піневіч

Масачны рэжым уведзены на ўсёй тэрыторыі Беларусі  / з архіву БЕЛТА

Найбольш складаная сітуацыя з захворваннем на COVID-19 складваецца ў Гродзенскай і Мінскай абласцях. Крыху лепш справы ідуць у Брэсцкай вобласці, заявіў у інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

"На піку ўжо Гродзенскі рэгіён і, будзем спадзявацца, што і Мінскі рэгіён. Гэтыя пікі безумоўна досыць высокія. Працягвае прырастаць Гомель, Віцебск і Магілёў. Найбольш павольна прырастае Брэсцкая вобласць", — сказаў Піневіч.

Паводле яго слоў, медыкі спраўляюцца, рэсурсаў у сістэмы аховы здароўя хапае.

На пытанне аб тым, колькі беларусам яшчэ хадзіць у масках (масачны рэжым дзейнічае ўжо на тэрыторыі ўсёй краіны), Піневіч адказаў, што "пакуль не скончыцца эпідэмічны працэс".

"Можа быць, да чэрвеня месяца", — удакладніў ён.

В.а. міністра таксама распавёў, што першая партыя расійскай вакцыны беларускай вытворчасці можа з'явіцца ўжо ў гэтым годзе. Прамысловая вытворчасць будзе наладжана ў наступным. Вытворчасцю вакцыны будзе займацца прадпрыемства "Белмедпрэпараты".

У суботу 20 лістапада ў Беларусі быў зарэгістраваны чарговы рэкорд сутачнага прыросту выпадкаў COVID-19 (1588 заражэнняў за суткі). Больш за паўтары тысячы выпадкаў выявілі медыкі і ў нядзелю (+ 1564). Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 123 999 выпадкаў. Памерлі 1098 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.