Доктар-педафіл у Мінску асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі

Доктар-педафіл у Мінску асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі

Суд Партызанскага раёна Мінска асудзіў на 8 гадоў пазбаўлення волі лекара-анэстэзіёлага-рэаніматолага РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Мужчыну пакаралі за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамляе прэс-служба МУС

Праваахоўнікі выявілі, што ад дзеянняў доктара з 2012 па 2015 год пацярпелі восем хлопчыкаў. Свае дзеянні мужчына ажыццяўляў пры суправаджэнні дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні,у Італію і Нямеччыну. Паездкі ладзіліся для аздараўлення. 

Злачынствы адбываліся не толькі на тэрыторыі замежных дзяржаваў, але і ў Беларусі. Паводле звестак праваахоўнікаў, мужчына амаль не ўжываў фізічны гвалт, а душыў волю пацярпелых. Лекар выкарыстоўваў бездапаможны стан дзяцей, карыстаючыся іх псіхічным развіццём і індывідуальна-псіхалагічнымі асаблівасцямі.

Аператыўнікі МУС ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам атрымалі вычарпальныя доказы віны лекара ў здзяйсненні гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, якія лічацца асабліва цяжкімі злачынствамі. 

Лекару прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі, бо гэта максімальны тэрмін пакарання за гэтыя ўчынкі ў Італіі і Германіі. Згодна з беларускім заканадаўствам, злачынцу нельга прызначаць пакаранне больш суровае, чым тое, што прадугледжана ў краінах, дзе адбылося злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі