Для мінчукоў падаражэлі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Для мінчукоў падаражэлі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Мінгарвыканкам праіндэксаваў субсідаваныя дзяржавай тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Адпаведнае рашэнне, прынятае 24 лютага, было абнародаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер фіксаваны тарыф на тэхабслугоўванне жылога дома на 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання вызначаны ў месяц у 0,1004 рубля (было — 0,1), на водазабеспячэнне — 0,5322 рубля за 1 кубаметр (0,5301), водаадвядзенне (каналізацыя) — 0,3554 рубля за 1 кубаметр (0,354), тэхнічнае абслугоўванне ліфта — 1,19 рубля з аднаго чалавека ў месяц (ён такі ж і быў), капітальны рамонт — 0,0883 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (0,088).

Рашэнне набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі