Вы тут

Для мінчукоў бясплатна выступіць Jay-Jay Johanson

Фота: event-map.ru

Вядомы шведскі музыка Jay-Jay Johanson выступіць у Мінску. Канцэрт будзе бясплатным і адбудзецца 2 чэрвеня на плошчы Свабоды ў межах святкавання Нацыянальнага дня Швецыі. Ён запланаваны на 14.00. 

Як паведамляюць у Фэйсбуку арганізатары Дня Швецыі, Jay-Jay Johanson ужо 20 гадоў застаецца адным з самых вядомых і любімых шведскіх поп-артыстаў і сімвалам бездакорнага шведскага густу. 

Акрамя таго, з нагоды святкавання, падрыхтаваная спецыяльная праграма. Гуру ў галіне гастраноміі, пераможца шведскіх кулінарных шоу Насту Лундквіст падзеліцца з усімі жадаючымі сакрэтамі шведскай кухні, а таксама правядзе дэгустацыю незвычайнай шведскай стравы. Таксама будуць праводзіцца конкурсы, пакажуць фільм пра Стакгольм ў фармаце віртуальнай рэальнасці і сапраўдную шведскую сценку.