Для беларусаў з новага года падаражэе газ

Для беларусаў з новага года падаражэе газ

Тарыфы на прыродны і звадкаваны газ вырастуць у Беларусі з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №933 ад 28 снежня. 

Пры наяўнасці лічыльнікаў тарыфы з 1 студзеня па 31 траўня ўключна складуць 0,1205 рубля за кубаметр (цяпер — 0,1143 рубля), а з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 0,1271 рубля (цяпер 0,119 рубля ). Пры адсутнасці лічыльнікаў газ будзе каштаваць 0,4213 рубля за кубаметр незалежна ад сезону (цяпер тарыф складае 0,4114 рубля).

Калі ў кватэры няма лічыльніка, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), тарыф на аднаго чалавека складзе 3,37 рубля ў месяц (сёння ён складае 3,29 рубля). Там, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, плаціць давядзецца 9,69 рубля ў месяц з аднаго жыхара (цяпер плата складае 9,46 рубля). У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, плата складзе 5,48 рубля з аднаго жыхара ў месяц (цяпер — 5,35 рубля).

Кошт аднаго кілаграма газу ў балонах вагой 21 кілаграмаў у межах нормаў спажывання (5 балонаў на аднаго чалавека ў год) складзе 0,81 рубля (цяпер тарыф складае 0,7788 рубля). Такі балон будзе каштаваць 17 рублёў замест сённяшніх 16,35 рубля. 

Пры поўным тарыфе (2,1304 рубля за кілаграм) за такі балон з 1 студзеня  давядзецца заплаціць 44,7 рубля (сёння — 37,35 рубля).

Больш падрабязна са зменамі тарыфаў можна пазнаёміцца тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі