Дэпутаты пакінулі звароты Паўднёвай Асеціі і Абхазіі па-за ўвагай

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага пасяджэння восеньскай сесіі. Яно адбудзецца ў пятніцу, 18-га снежня. У парадку дня 8 пытанняў.
Сярод іх няма пытання пра зварот Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з просьбай прызнаць незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт гэтых краін. Наступная ж сесія Палаты прадстаўнікоў пачнецца ў красавіку наступнага года, перадае “Радыё Свабода”.

Разам з тым, як інфармуе Regnum, члены Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета рэспублікі падрабязна вывучаць справаздачу пра паездку беларускіх парламентарыяў у Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Таксама камісія паспрабуе выпрацаваць свае заключэнні і рэкамендацыі для далейшага разгляду гэтага пытання.

Нагадаем, 12 беларускіх парламентарыяў у канцы лістапада наведалі Абхазію, Паўднёвую Асецію і Грузію. Пры гэтым у Абхазію і Паўднёвую Асецію прыехалі па 3 дэпутаты, у той час як у Грузіі пабывала 6 парламентарыяў, якія правялі сустрэчы з шэрагам чыноўнікаў высокага рангу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі