Дазволы на канцэрты ў Мінску будуць даваць праз “Адно акно”

1 верасня набывае моц пастанова Савета міністраў №708. Паводле яе, выдача гастрольных пасведчанняў трапляе ў шэраг адміністрацыйных працэдур і будзе ажыццяўляцца праз службу “Адно акно”. Канцэртныя арганізатары мусяць прыносіць заяву, праграму мерапрыемства, пацверджанне дамоўленасці са сцэнічнай пляцоўкай ды заяўленымі выканаўцамі ў будынак Мінгарвыканкама (праспект Незалежнасці, 8).



"Гастролька" мусіць быць выдадзеная цягам пяці дзён. Праўда, калі з’явіцца неабходнасць праверкі выканаўцаў Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, то тэрміны выдачы пасведчання могуць падоўжыцца.



Фота — reb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі