Вы тут

"Дажынкі" Мінскай вобласці пройдуць на "Барысаў-Арэне"

"Барысаў-Арэна" / borisov-arena.by

"Дажынкі" Мінскай вобласці сёлета будуць адзначаць на "Барысаў-Арэне". Свята вёскі прызначанае на 12 кастрычніка, піша газета "Шлях Перамогі". 

Паведамляецца, што ўдзел у свяце прымуць больш за 6000 чалавек. Паўтарагадзіннае свята будзе ісці на 20-метровай сцэне са святлодыёднымі экранамі.

Асаблівасцю сёлетніх "Дажынак" Міншчыны стане ўзнагароджанне жонак хлебаробаў. "Менавіта дзякуючы іх падтрымцы і клопаце працаўнікі вёскі могуць працаваць у поле з поўнай аддачай, ведаючы, што дома чакаюць і любяць. Гэты тыл дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і надае сілы ў цяжкія хвіліны", — адзначае "Шлях Перамогі".

Закончыцца святкаванне песняй пра Мінскую вобласць.