Дажджы, месцамі — са снегам. Надвор’е ў Беларусі 26 красавіка

Надвор’е ў Беларусі

Надвор’е ў Беларусі / Еўрарадыё

26 красавіка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — дажджы са снегам. Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты, у многіх раёнах — моцны парывісты.

У Мінску тэмпература паветра складзе +3…+11 °С, часам — дождж, раніцай — моцны дождж.

У Брэсце прагназуецца +5…+13 °С, на працягу сутак — невялікі дождж, раніцай — невялікі дождж са снегам.

У Віцебску тэмпература паветра складзе +3…+9 °С, ноччу — невялікі дождж.

У Гомелі чакаецца +5…+11 °С, раніцай і днём — дождж.

У Гродне чакаецца +3…+11 °С, ноччу і раніцай — дождж.

У Магілёве прагназуецца +3…+10 °С, на працягу сутак — невялікі дождж, раніцай — невялікі дождж са снегам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.