Даўгі мінчукоў за "камуналку" склалі 3 мільёны долараў

Даўгі мінчукоў за "камуналку" склалі 3 мільёны долараў

Запазычанасць мінчукоў за жыллёва-камунальныя паслугі на 1 студзеня 2020-га складала 6 мільёнаў 530 тысяч рублёў (гэта каля 3 мільёнаў долараў), інфармуе minsknews.by. Год таму сума была меншая на 468 тысяч рублёў.

З амаль 705 тысяч асабістых рахункаў жыхароў сталіцы пратэрмінаванымі аказаліся больш за 44 тысячы (39 тысяч з іх адносяцца да прыватызаваных кватэр). У большасці даўжнікоў запазычанасць не большая за тры месяцы (2 млн 812 тысяч рублёў), ад 3 да 6 месяцаў не плацяць уладальнікі 2147 асабістых рахункаў (531 тысяча рублёў), ад 6 месяцаў да года — каля 2000 (664 тысячы рублёў), больш за год — таксама каля 2 тысяч асабістых рахункаў мінчукоў (2 млн 523 тысячы рублёў).

Камунальнікі кажуць, што не плацяць у асноўным уласнікі і наймальнікі, якія вядуць "асацыяльны лад жыцця". Большасць з іх спрабуюць выселіць праз суд. Летась у 16739 кватэрах у сталіцы адключалі электрычнасць, папярэджанні атрымалі амаль 70 тысяч чалавек.

Як вядома, 1 студзеня ў Беларусі павысіліся тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, наступнае падаражанне запланаванае на 1 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі