Дашкевіч: Аляксандр Лапатка — адзін з самых адэкватных у турэмнай сістэме

У новы спіс увайшоў Аляксандр Лапатка. У дакуменце ЕС ён пазначаны як намеснік начальніка Мазырскай калоніі. Тым часам Зміцер Дашкевіч адзначае, што Лапатка быў намеснікам начальніка Горацкай калоніі і пакінуў уражанне аднаго з самых нармальных людзей у турэмнай сістэме Беларусі.





Дашкевіч: "Ён, у прынцыпе, пакідае ўражанне аднаго з найбольш адэкватных людзей і ў Горацкай калоніі, і ва ўсёй іншай сістэме Беларусі. Ён па адукацыі, што цікава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Асноўныя рэпрэсіі, калі я быў у Горацкай калоніі, здзяйсняў кіраўнік аператыўнага аддзела Петраковіч. Ён расстаўляў блатных, і гэтыя блатныя выконвалі ўсё, што ён скажа — выконвалі розныя рэпрэсіі, збівалі людзей, учынялі разборкі "па паняццях" і гэтак далей".





Па словах Дашкевіча, Лапатка быў намеснікам кіраўніка Горацкай калоніі, калі ў папярэдні "чорны спіс" ЕС унеслі тагачаснага кіраўніка Кавалёва. Потым Кавалёў пакінуў сваю пасаду, а Лапатка заняў месца кіраўніка калоніі. Верагодна, кажа былы палітвязень, Лапатку ўнеслі ў спіс па інэрцыі — на месца Кавалёва.

Трэці новы фігурант "чорнага спісу" Еўрасаюза — турэмшчык з Мазыра

Поўны новы "чорны спіс" Еўрасаюза можна паглядзець тут.