Дапамогу за нараджэнне дзіцяці павялічаць больш чым у два раза

Сёння ў Мінску дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект аб павелічэнні памераў дзяржаўных дапамог у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Уладзіміра Патупчыка, на сёння аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага і другога дзіцяці складае 2 бюджэты пражытачнага мінімуму, або 341 тысяча рублёў, а трэцяга і наступных дзяцей - 3 бюджэты, або 511 тысяч.

У адпаведнасці з прынятымі папраўкамі, плануецца павялічыць гэту дапамогу пры нараджэнні першага і другога дзіцяці да 5 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што складае сёння 852 тысячы рублёў, а пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей - да 7 бюджэтаў, або прыкладна 1 мільён 200 тысяч рублёў.

Акрамя таго, кіраўнік міністэрства адзначыў, што законапраектам прапаноўваецца павялічыць дапамогу па дагладзе за дзіцем ва ўзросце да 3-х гадоў.

Сёння яна складае 65% ад бюджэту пражытачнага мінімуму, або 110 тысяч рублёў. Прапаноўваецца павялічыць гэту дапамогу да 85% ад бюджэту.

Міністр таксама паведаміў, што праектам закона прадугледжваецца, што дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміна цяжарнасці, плануецца выплачваць у памеры 1 бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі