Дачка віцэ-прэм’ера Сямашкі навучалася ў Кембрыджы

Дачка першага намесніка прэм’ер-міністра Уладзіміра Сямашкі на працягу года навучалася на курсах у брытанскім арыстакратычным універсітэце Кембрыдж. Пра гэта паведаміла газета «Народная воля». Да гэтага дачка Сямашкі атрымала ў Беларусі дзве вышэйшых адукацыі - закончыла факультэт матэматыкі Беларускага дзяржуніверсітэта і «наргас». Паводле словаў Уладзіміра Сямашкі, Кембрыдж ёй не спадабаўся, зараз яна працуе ў Мінску.

Газета «Салідарнасць» падлічыла, што навучанне замежнікаў у Кембрыджы каштуе каля 12 тысяч долараў у год. Да гэтага трэба дадаць выдаткі на жыццё, якія могуць дасягаць гэтай жа сумы. Толькі тыдзень пражывання ў інтэрнаце каштуе 30-90 фунтаў, а пакой у лонданскай кватэры - 45-100 фунтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі